Выступ: Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса

Лекцыя “Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса” была прачытаная ў межах Тыдня беларускага мыслення (21 верасня 2016 года).

Падаецца,  што  ў недалёкай  перспектыве нас чакаюць нечаканыя раней выклікі  і спакусы.

Шмат тысячагоддзяў чалавек жыў сярод іншых людзей, і калі не браць у разлік першабытны стан анімізму, чалавек лічыўся як з роўнымі толькі з іншымі людзьмі. Нават не заўсёды прызнаючы правы іншых людзей, разглядаючы кагосьці як барбараў, кагосьці як “гаваркую прыладу”.

У будучыні нам прыдзецца жыць, працаваць, мець стасункі з машынамі, амаль разумнымі, амаль роўнымі людзям.

У будучыні мы яшчэ болей надамо правоў жывёлам, прычым такіх правоў і прэферэнцый, што некаторыя людзі мінулага пазайздросцілі б гэтым жывёлам.

Нам спатрэбіцца ўсталёўваць стасункі з жывёламі, з машынамі, падобнымі на людзей. І гэта спародзіць новыя выклікі і спакусы. Можа, камусьці лёс машын і жывёл падасца больш прывабным, чым лёс і наканаванне чалавека? Як мы захаваем чалавечае ў сабе?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *