Ідэя ўніверсітэта і грамадзянская супольнасць

У артыкуле разглядаюцца стасункі паміж ідэяй універсітэта і працэсамі развіцця грамадзянскай супольнасці ў незалежнай Беларусі, раскрываюцца розныя аспекты гэтых судачыненняў. У першай частцы высвятляюцца сувязі паміж практыкамі і этасам, якія традыцыйна існавалі ва ўніверсітэтах, з асноўнымі ідэямі і нормамі паўставання грамадзянскай супольнасці. У другой частцы аўтары звяртаюцца да аналізу існавання ўніверсітэтаў у закрытых грамадствах і разглядаюць палітыку дзеючых беларускіх уладаў у дачыненні да ўніверсітэтаў і, перш за ўсё, да існавання ў іх межах норм акадэмічнай свабоды і аўтаноміі. Трэцяя частка прысвечана аналізу практыкі “засваення” ідэі ўніверсітэта ў беларускім грамадстве праз дыскусіі і праблематызацыю з боку інтэлектуальнай супольнасці Беларусі. У апошняй частцы аўтары звяртаюцца да аналізу альтэрнатыўных практык акадэмічна-адукацыйнай працы і існавання “акадэмічнай супольнасці” ў беларускім грамадстве.

Самавызначэньне беларускага інтэлектуала

Перш чым фармуляваць нейкія дадатныя меркаваньні аб інтэлектуалах, варта абазначыць, чым альбо кім інтэлектуалы ня ёсьць, г. зн. задаць колькі катэгарыяльных апазыцыяў. На адным з палюсоў кожнай з апазыцыяў будзем разьмяшчаць інтэлектуалаў, а на другім тую катэгорыю, якая супрацьпастаўляецца інтэлектуалам, г. зн. чым альбо кім інтэлектуалы не зьяўляюцца.

Падкаст: Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча

Серыя размоваў з Уладзімірам Мацкевічам «Уводзіны ў філасофію» — гэта жывая гутарка пра тое, чым ёсць мысленне, як яно адбываецца, што стварае інтэлектуальнае напружанне тут і цяпер, у сучасным свеце і сучаснай Беларусі. Размовы вядзе Таццяна Вадалажская Размова 1 — пра захапленне, выбар мовы мыслення і ілюзію веды.Размова 2 — пра веду, ісціну і праўду.… Читать далее Падкаст: Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча

Кніга: Беларусь для пачаткоўцаў: ад разумення да дзеяння (2012)

Зборнік уключае 4 невялікія асобныя кніжкі, якія былі падрыхтаваны і выдадзены ў розныя гады ў агульнай серыі «Беларусь для пачаткоўцаў». У прапанаваных кнігах распрацоўваюцца тэмы развіцця супольнасцей, якасці і ладу жыцця, пераацэнкі каштоўнасцей у гісторыі і культуры Беларусі, а таксама грамадзянскасці і грамадзянскай адукацыі. Мэта серыі «Беларусь для пачаткоўцаў» — прадумаць важныя для развіцця краіны… Читать далее Кніга: Беларусь для пачаткоўцаў: ад разумення да дзеяння (2012)

Лекцыя: «Мысленне і крыўда, або Чаму рэчаіснасць не падпарадкоўваецца нашым загадам і што рабіць, каб было іначай»

Лекцыя Уладзімера Мацкевіча «Мысленне і крыўда» з цыклу публічных лекцый Лятучага ўніверсітэта «Urbi et Orbi», што адбылася 27 верасня 2013 года.

Выступ: Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса

У будучыні нам прыдзецца жыць, працаваць, мець стасункі з машынамі, амаль разумнымі, амаль роўнымі людзям. У будучыні мы яшчэ болей надамо правоў жывёлам, прычым такіх правоў і прэферэнцый, што некаторыя людзі мінулага пазайздросцілі б гэтым жывёлам.

Даклад: Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі

Зыходзячы з аналізу сучаснага стану беларускага грамадства, дзе пераважаюць папулісцкія і прагматычныя тэндэнцыі, абывацельская свядомасць і адсутнасць выразнага бачання будучыні і далёкіх перспектыў развіцця Беларусі, мы імкнемся стварыць прастору “мыслення пра будучыню”, якая б задавала сумеснае ўяўленне сябе і сваёй будучыні.

Мысленне і крыўда. Інтэрв’ю да публічнай лекцыі Уладзімера Мацкевіча

Лекцыя Уладзімера Мацкевіча «Мысленне і крыўда» з цыклу публічных лекцый Лятучага ўніверсітэта «Urbi et Orbi», адбылася 27 верасня 2013 года. Напярэдадні лекцыі са спадаром  Уладзімірам пагутарыла каардынатар Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская.

Любіць і захапляцца Беларуссю мала. Трэба яе думаць!

“Культурная палітыка” — канцэпцыя спадара Мацкевіча, якую ён прасоўвае апошнія 18 гадоў. Пад культурай трэба разумець не толькі мастацтва ды літаратуру, але ўсё, што стварае чалавек. Таму культурная палітыка мусіць быць прадуманай. Як? Адказ у другой частцы назвы лекцыі: «…Думаць Беларусь». Не проста любіць і захапляцца, а разумець, асэнсоўваць і разважаць.
Інтэрвью напярэдадні публічнай лекцыі ў Лятучым універсітэце.