Серыя размоваў з Уладзімірам Мацкевічам «Уводзіны ў філасофію» — гэта жывая гутарка пра тое, чым ёсць мысленне, як яно адбываецца, што стварае інтэлектуальнае напружанне тут і цяпер, у сучасным свеце і сучаснай Беларусі.
Размовы вядзе Таццяна Вадалажская
Размова 1 — пра захапленне, выбар мовы мыслення і ілюзію веды.
Размова 2 — пра веду, ісціну і праўду. Што такое алетэя і парэсія ў філасофскім жыцці.
Размова 3 — пра экзістанцыйны жах, што штурхае да мыслення, патас і логас філосафа, а таксама пра вартаўніка брамы, якая падзяляе свет на мінулы і будучы.
Размова 4 — пра тое, як складаюцца стасункі суб’екта і аб’екта мыслення і дзе яно месьціцца.
Размова 5 — пра ўзнікненне «плану ідэальнага», міт пра Эдыпа і старагрэцкую філасофію.
Размова 6 — пра тое, як чалавецтва вучылася гаварыць прозай і як размяркаваныя функцыі маўлення паміж хорам і пратаганістам у грэцкай трагедыі.
Размова 7 — у чым самае вялікае дасягненне старагрэцкай філасофіі і як пабудаваны план ідэальнага.
Размова 8 — пра тое з чым працавалі ў ідэальным плане Сакрат, Платон і Арыстоцель і з чым працуюць сучасныя філосафы. Анталогіі і сістэмы.
Размова 9 — пра індывідуальнасць у мысленні, здабыткі і страты, змены этычнай ацэнкі індывідуальнасці ў гісторыі.
Размова 10 — пра зняццё пакроваў у пошуках чалавека, амплуа і ролі, а таксама тое, дзе збіраюцца вынікі мыслення.
Размова 11 — пра адсутнасць сумлення, дзейнасці і Бога і да чаго гэта прывяло страгрэцкую філасофію.
Размова 12 — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.
Размова 13 — пра тое, як суіснавалі ў адным часе і прасторы два інстытуты філасофіі і як усё перакулілася.
Размова 14 -пра шлях ад парэсіі да герэсіі і тое, як змяняецца мысленне, калі зрабіць канстантай веду ці ісціну.
Размова 15 — пра тое, як захоўвалася і транслявалася мысленне пасля зяняпаду філасофіі, чым дапамагала мова і юрыдычная навука і ці можна лічыць філасофію галоўнай прасторай мыслення.
Размова 16 — пра тое, што ёсць сучаснае мысленне.
1 Комментарий