Падкаст: Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча

Серыя размоваў з Уладзімірам Мацкевічам “Уводзіны ў філасофію” – гэта жывая гутарка пра тое, чым ёсць мысленне, як яно адбываецца, што стварае інтэлектуальнае напружанне тут і цяпер, у сучасным свеце і сучаснай Беларусі.

Размовы вядзе Таццяна Вадалажская

Плейлист в Soundcloud

Размова 1 – пра захапленне, выбар мовы мыслення і ілюзію веды.
Размова 2 – пра веду, ісціну і праўду. Што такое алетэя і парэсія ў філасофскім жыцці.
Размова 3 – пра экзістанцыйны жах, што штурхае да мыслення, патас і логас філосафа, а таксама пра вартаўніка брамы, якая падзяляе свет на мінулы і будучы.
Размова 4 – пра тое, як складаюцца стасункі суб’екта і аб’екта мыслення і дзе яно месьціцца.
Размова 5 – пра ўзнікненне “плану ідэальнага”, міт пра Эдыпа і старагрэцкую філасофію.
Размова 6 – пра тое, як чалавецтва вучылася гаварыць прозай і як размяркаваныя функцыі маўлення паміж хорам і пратаганістам у грэцкай трагедыі.
Размова 7 – у чым самае вялікае дасягненне старагрэцкай філасофіі і як пабудаваны план ідэальнага.
Размова 8 – пра тое з чым працавалі ў ідэальным плане Сакрат, Платон і Арыстоцель і з чым працуюць сучасныя філосафы. Анталогіі і сістэмы.
Размова 9 – пра індывідуальнасць у мысленні, здабыткі і страты, змены этычнай ацэнкі індывідуальнасці ў гісторыі.
Размова 10 – пра зняццё пакроваў у пошуках чалавека, амплуа і ролі, а таксама тое, дзе збіраюцца вынікі мыслення.
Размова 11 – пра адсутнасць сумлення, дзейнасці і Бога і да чаго гэта прывяло страгрэцкую філасофію.
Размова 12 – пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.
Размова 13 – пра тое, як суіснавалі ў адным часе і прасторы два інстытуты філасофіі і як усё перакулілася.
Размова 14 -пра шлях ад парэсіі да герэсіі і тое, як змяняецца мысленне, калі зрабіць канстантай веду ці ісціну.
Размова 15 – пра тое, як захоўвалася і транслявалася мысленне пасля зяняпаду філасофіі, чым дапамагала мова і юрыдычная навука і ці можна лічыць філасофію галоўнай прасторай мыслення.
Размова 16 – пра тое, што ёсць сучаснае мысленне.

Плейлист в YuoTube

1 comment

Leave a comment

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *