Кніга: Беларусь для пачаткоўцаў: ад разумення да дзеяння (2012)

Зборнік уключае 4 невялікія асобныя кніжкі, якія былі падрыхтаваны і выдадзены ў розныя гады ў агульнай серыі «Беларусь для пачаткоўцаў». У прапанаваных кнігах распрацоўваюцца тэмы развіцця супольнасцей, якасці і ладу жыцця, пераацэнкі каштоўнасцей у гісторыі і культуры Беларусі, а таксама грамадзянскасці і грамадзянскай адукацыі.

Мэта серыі «Беларусь для пачаткоўцаў» — прадумаць важныя для развіцця краіны тэмы «тут і цяпер», у Беларусі, з уключэннем усіх абставінаў і кантэкстаў, усіх суб’ектаў і пазіцый. Кнігі прапануюць разам з аўтарамі арганізаваць сваё мысленне, а затым і дзейнасць у тых ці іншых сферах.

Беларусь для пачаткоўцаў: ад разумення да дзеяння. У.Мацкевіч, Т.Вадалажская, А.Ягораў, Мінск, Выдавец Логвінаў І. П., 2012

Leave a comment

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *