Даклад: Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі

Публічная лекцыя ў межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні». Адбылася 19.04.2016.

Як можна думаць пра будучыню і працаваць з ёй? Якія формы і падыходы ў мысленні пра будучыню існуюць у сучаснай Беларусі? Што павінна стаць аб’ектам пазнання і клопату ў сучаснасці, каб будучыня стала перспектыўнай і прывабнай? Што ў сучаснай Беларусі знаходзіцца ў цэнтры грамадскай увагі?

Зыходзячы з аналізу сучаснага стану беларускага грамадства, дзе пераважаюць папулісцкія і прагматычныя тэндэнцыі, абывацельская свядомасць і адсутнасць выразнага бачання будучыні і далёкіх перспектыў развіцця Беларусі, мы імкнёмся стварыць прастору “мыслення пра будучыню”, якая б задавала сумеснае ўяўленне сябе і сваёй будучыні. Бо менавіта праз гэта фармуецца наша ідэнтычнасць, задаецца матывацыя нашых дзеянняў як грамадзянскай супольнасці, вызначаюцца арыенціры нашага самавызначэння ў бліжэйшым часе.

Leave a comment

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *